W3C NOTE-datetime

 

Фарматы Даты і Часу

Status of this Document

Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула " Date and Time Formats ".
Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/TR/NOTE-datetime
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C. Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку. Аўтар: Аляксей Пятроў.

Прадстаўлена на разгляд W3C 15 верасня 1997 года

Гэта версія:
http://www.w3.org/TR/1998/NOTE-datetime-19980827
Новая версія:
http://www.w3.org/TR/NOTE-datetime
Аўтары:
Misha Wolf <misha.wolf@reuters.com>
Charles Wicksteed <charles.wicksteed@reuters.com>
Стан дакумента

Стан дадзеннага дакумента

Прапануемы дакумент з'яўляецца занатоўкай (NOTE), прадстаўленай Кансорцыўмам выключна для абмеркавання. Гэты факт не азначае ні падтрымкі яго ўтрымання, ні таго, што Кансорцыўм калі-небудзь вылучаў, вылучае або будзе вылучаць рэсурсы на рашэнне пытанняў, паднятых гэтай занатоўкай.

На разгляд W3C гэты дакумент прадставіла Reuters Limited. Калі ласка, глядзіце пацверджаныя падачы дакументаў у W3C датычна яго становішча.

Каментары да гэтага дакументы павінны накіроўвацца на datetime-comments@w3.org.


Кароткае ўтрыманне

Гэты дакумент вызначае профіль міжнароднага стандарту для падання даты і часу ISO 8601. ISO 8601 апісвае мноства фарматаў даты/часу. Неабходна звесці падтрымоўваемыя фарматы да невялікага ліку, для таго каб знізіць шанец памылкі і паменшыць складанасць праграм. Прапануемы профіль вызначае некалькі фарматаў даты/часу, якія, верагодна, задаволяць вялікую частку патрабаванняў.


Уводзіны

ISO 8601 з'яўляецца міжнародным стандартам для падання даты і часу. Яго поўны даведкавы нумар - ISO 8601 : 1988 (E), і азагаўлены ён "Элементы дадзеных і фарматы абмену - Абмен інфармацыяй - Паданне даты і часу". A Усебаковае даследаванне ISO 8601 было праведзена Markus Kuhn.

ISO 8601 апісвае вялікую колькасць фарматаў даты/часу. Напрыклад, ён апісвае Асноўны фармат, без пунктуацыі, і Пашыраны фармат, з пунктуацыяй, дазваляе апускаць элементы. Гэты профіль вызначае абмежаваны лік фарматаў, кожны з якіх з'яўляецца сапраўдным фарматам ISO 8601 для даты і часу. Асноўная мэта - спрасціць выкарыстанне ISO 8601 у стандартах, звязаных з Сусветнай сеткай і пазбегнуць неабходнасці набыцця копій самога ISO 8601 распрацоўнікамі і карыстальнікамі.

Асобнай праблемай ISO 8601 з'яўляецца тое, што ён дазваляе грэбаваць стагоддзем пры ўказанні гадоў, што, верагодна, выкліча праблему, бо мы набліжаемся да 2000 году. Дадзены профіль пазбягае гэтай праблемы шляхам выраза года праз чатыры лічбы ва ўсіх выпадках.

Гэты профіль можа быць прыняты стандартамі, якія патрабуюць недвухсэнсоўнага падання даты і часу. Зыходзячы з таго, што розныя стандарты прад'яўляюць розныя патрабаванні датычна ступені дэталізацыі і гнуткасці, дадзены профіль прапаноўвае некалькі варыянтаў на выбар. Прымаючы яго стандарт павінен паказаць, якія з гэтых варыянтаў ён дапушчае.


Фарматы

Розным стандартам могуць запатрабавацца розныя ўзроўні дэталізацыі даты і часу, таму гэты профіль вызначае шэсць узроўняў. Якія спасылаюцца на гэты профіль стандарты павінны паказаць адзін або болей узроўняў. Калі гэты стандарт дапушчае больш адной ступені дэталізацыі, ён павінен паказаць, што азначаюць даты і час з паніжанай дакладнасцю, напрыклад, вынік параўнання дзвух дат з рознымі ступенямі дакладнасці.

Існуюць наступныя фарматы. Паказаныя тут кампаненты павінны прысутнічаць у сапраўды такім жа выглядзе з сапраўды такой жа пунктуацыяй. Звярніце ўвагу, што "T" у прапануемай паслядоўнасці выступае ў літаральным выглядзе, паказваючы на пачатак элемента часу, як абумоўлена ў ISO 8601.

   Год:
      ГГГГ (напрыклад, 1997)
   Год і месяц:
      ГГГГ-ММ (напрыклад, 1997-07)
   Поўная дата:
      ГГГГ-ММ-ДД (напрыклад, 1997-07-16)
   Поўная дата з гадзінамі і хвілінамі:
      ГГГГ-ММ-ДДTгг:ххпгп (напрыклад, 1997-07-16T19:20+01:00)
   Поўная дата з гадзінамі, хвілінамі і секундамі:
      ГГГГ-ММ-ДДTгг:хх:сспгп (напрыклад,  1997-07-16T19:20:30+01:00)
   Поўная дата з гадзінамі, хвілінамі, секундамі і дзесятымі дзелямі секунды
      ГГГГ-ММ-ДДTгг:хх:сс.спгп (напрыклад, 1997-07-16T19:20:30.45+01:00)

дзе:

      ГГГГ = чатырохзнакавы год
     ММ   = двухзначны месяц (01=Студзень і г. д.)
     ДД   = двухзначны дзень месяца (з 01 па 31)
     гг   = дзве лічбы гадзіны (ад 00 да 23) (am/pm НЕ дазваляецца)
     хх   = дзве лічбы хвіліны (ад 00 да 59)
     сс   = дзве лічбы секунды (ад 00 да 59)
     к    = адна або больш лічб, якія ўяўляюць дзесятую секунды
     ПГП  = паказальнік гадзіннага пояса (Z або +гг:мм, або -гг:мм)

Гэты профіль не паказвае, колькі лічб можа быць скарыстана для падання дзесятай долі секунды. Прымаючы яго стандарт, калі ён дазваляе долі секунд, павінен паказаць як мінімальнае (большае або роўнае аднаму), так і максімальны лік лічб (максімум можа быць усталяваны на ўзроўні бясконцасці).

Прапануемы профіль вызначае два спосабы ўказання зрушэння гадзінных паясоў:

  1. Поры выяўляюцца па Сусветным часе (UTC) з адмысловым паказальнікам гэтага часу ("Z").
  2. Поры выяўляюцца па мясцовым часу сумесна з паказальнікам зрушэння гадзінных паясоў у гадзінах і хвілінах. Такі паказальнік гадзіннага пояса як "+чч:хх" азначае, што дата/час выкарыстоўваюць мясцовы гадзінны пояс, які на "гг" гадзін і "хх" хвілін наперадзе Сусветнага часу. Такі паказальнік гадзіннага пояса як "-гг:хх" азначае, што дата/час выкарыстаюць мясцовы гадзінны пояс, які на "гг" гадзін і "хх" хвілін меньш Сусветнага часу.

Стандарт, які спасылаецца на гэты профіль, павінен дапушчаць адзін або абодва спосабы ўказання зрушэння гадзінных паясоў.


Прыклады

1994-11-05T08:15:30-05:00 соответствует 5 ноября 1994 года, 8:15:30 Баларускага часу (Мінск).

1994-11-05T13:15:30Z адпавядае таму жа моманту.


Падзякі

Дадзены дакумент засноўваецца на Інтэрнэт-праекце Chris Newman "Дата і час у Інтэрнэце" (draft-newman-datetime-01.txt).